пісаць па-беларуску...
бо зусім стала дрэнна з пісьмовай беларускай мовай...
калі размаўляць яшчэ больш менш павольна і без памылак атрымліваецца, то з пісьмовай узнікаюць вялікія праблемы.
кожны раз, калі пачынаю націсківать на кнопкі, то пачынаю разумець, што не памятаю, як пішуцца словы.
так, і тут ужо не да вялікіх сачыненняў, якія так добра пісаліся ў школцы.

а наконт вуснай мовы, так тут таксама не ўсе добра- вельмі шмат русізмаў, ад якіх, здаецца, ўжо і нельга пазбавіцца. можна, канешне, але ж як цяжка, калі размаўляеш на рускай мве 99% усяго часу.

трэба, трэба размаўляць і пісаць болей.